|
IPC — міжнародная кампанія, якая спецыялізуецца на выкананні работ у вобласці прамысловай антыкаразійнай абароны ва ўсіх галінах прамысловасці па міжнародных стандартах якасці.
Нашы заказчыкі працуюць у розных ключавых галінах, уключаючы нафтагазавую прамысловасць, хімію і нафтахімію, цеплаэнергетыку, мостабудаванне, рамонт суднаў і суднабудаванне.
Дзякуючы сваім тэхнічным магчымасцям, досведу персанала і фінансавай стабільнасці заснаваная 16 гадоў таму кампанія IPC з’яўляецца міжнародным падрадчыкам, што паспяхова развіваецца і прадстаўляе шырокі комплекс паслуг і тэхналогій у вобласці антыкаразійнай абароны. Імя IPC карыстаецца выдатнай рэпутацыяй і заслужаным даверам у галіне, дзякуючы глыбокаму разуменню спецыфікі бізнэсу сваіх заказчыкаў і цудоўным, правераным часам вынікам.
Карпаратыўная бізнэс-мадэль
У сваёй працы мы накіраваны на тое, што ўмеем рабіць лепш за ўсё — мы выконваем праекты па антыкаразійнай абароне пад ключ на падставе фіксаванага кошту. Выкарыстанне ўласных аб’яднаных рэсурсаў дазваляе скараціць тэрміны выканання праектаў, эфектыўна кіраваць выдаткамі, кантраляваць якасць і зводзіць да мінімума рызыкі заказчыка.
Комплексны падыход узвышае нашу канкурэнтаздольнасць. Нашым заказчыкам не даводзіцца асцерагацца надмернасці абсталявання, адставання ад вызначаных тэрмінаў, павелічэння выдаткаў і іншых праблем, якія звычайна ўзнікаюць, калі ў ажыццяўленні праекта задзейнічана шмат падрадчыкаў. Заказчыкі палагаюцца на нас як на адзінага падрадчыка па антыкаразійнай абароне, які адказвае за ўвесь аб’ём працы цалкам. Менавіта таму больш за палову бізнэсу IPC — гэта паўторныя праекты заказчыкаў, якія ўжо мелі з намі справу.
Федэральная прысутнасць і рэгіянальны падыход
Кампанія IPC выконвае работы на ўсёй прасторы Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, а таксама суседніх краін. Тым не менш у рэгіёнах, дзе мы выконваем работы, нас лічаць “сваімі”. Пры неабходнасці мы самі набіраем і адукоўваем мясцовы персанал, і гэта дае нам магчымасць больш глыбока зразумець асаблівасці, культуру і нарматывы, што дзейнічаюць у рэгіёнах, у якіх мы вядзем работы. Такі рэгіянальны падыход — заклад паспяховага выканання праектаў і гарантыя бяспекі і надзейнасці ўсіх работ.
Супрацоўнікі IPC цудоўна разумеюць, наколькі важныя для заказчыкаў праекты, што выконвае кампанія. Выкарыстоўваючы багаты досвед сваіх спецыялістаў, мы увесь час удасканальваем існуючыя і распрацоўваем новыя тэхналогіі, тым самым забяспечваючы іхнюю дадатковую эфектыўнасць. Якімі б складанымі ні былі праекты, веды і досвед нашых спецыялістаў, карпаратыўны падыход да вядзення бізнэсу і рэсурсы кампаніі дазваляюць нам дасягаць пераканаўчых вынікаў.
|